wd wp Пошук:

Пагосцкі сельсавет (Салігорскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пагосцкі сельсавет.

Паго́сцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Пагост 1.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. З 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 31 ліпеня 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мяцявіцкага сельсавета. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад Чыжэвіцкага (вёскі Залессе, Застарынне, Кутнева, Мяцявічы, Пагост 1, Пагост 2, Сяльцо) і Зажэвіцкага сельсаветаў (вёска Цясова)[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1701 чалавек[2], з іх 91,4 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be