Падароск
Падаро́ск[1] (трансліт.: Padarosk, руск.: Подороск) — аграгарадок у Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Падароскага сельсавета. Насельніцтва 717 чал. (2004).
Геаграфія
Знаходзіцца за 26 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Ваўкавыска, за 97 км ад Гродна[2]. Праз Падароск працякае рака Зэльвянка.
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Падароск датуецца 1522 годам, калі ў пераліку касцёлаў Віленскай дыяцэзіі згадваецца тутэйшы касцёл. У 1660 годзе кароль і вялікі князь Ян Казімір надаў мястэчку Магдэбургскае права[3]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Клочкаў, Дольскіх, Сцыпіёнаў дэль Кампа, Грыбоўскіх, Чачотаў. У 1776 годзе тут збудавалі касцёл, у 1780 — грэка-каталіцкую царкву.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Падароск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Ваўкавыскім павеце Гродзенскай губерніГродзенская губерня. У 1854 годзе маёнтак набыў сын вядомага філосафа Фларыяна Бохвіца, Раман. У 1854—1856 гг. ён перабудаваў тутэйшы сядзібны дом у стылі позняга класіцызму. Пры сядзібе існаваў спіртзавод, вадзяны млын (не захаваўся), сукнавальня (захаваўся фундамент) і інш. Станам на 1914 год у сяле было 78 двароў.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Падароск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета Беластоцкага ваяводства.
У 1939 годзе Падароск увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1 студзеня 2004 г. тут было 294 двары.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 80 муж., з іх шляхты — 5, духоўнага саслоўя — 1, мяшчан-хрысціян — 74[4]
- XX стагоддзе: 1914 — 439 чал.; 2000 — 707 жыхароў у 294 дварах[2].
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 717 чал.
Інфраструктура
У Падароску працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, бальніца, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасці
- Касцёл Святой Елісаветы Венгерскай і Божай Міласэрнасці (1990-я)
- Сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў (XIX ст.)
- Царква Святой Тройцы (XVIII ст.)
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.
- ↑ Сямён Печанко. Сядзіба ў Падароску // «Наша Ніва», 13 лістапада 2008.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
Літаратура
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Падароск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8. — С. 485.
- Podorosk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 463.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падароск
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Поразаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Ваўкавыскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.