Падсямёнаўка
Падсямёнаўка[1] (трансліт.: Padsiamionaŭka, руск.: Подсемёновка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 21 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі пераважна з вёскі Сямёнаўка (цяпер вёска Калініна). У 1926 годзе ў Асобінскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — паселак Камунар).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 33 гаспадаркі, 53 жыхара.
Дынаміка
- 1925 год — 24 двары.
- 1959 год — 198 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 33 гаспадаркі, 53 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. — 632с.: іл. — Тыраж 4000 экз. — ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.