Пальмінка
Пальмінка — аграгарадок (да 2005 г. вёска[3]) у Гарадоцкім раёне, Віцебская вобласць. Цэнтр аднайменнага сельсавета. Знаходзіцца на рацэ Кабішчанка. За 15 км ад горада Гарадок, 35 км ад Віцебска, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Залучча.
Гісторыя
У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя маёнтак Пальмінка ў складзе Лосвідскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі маёнтак быў нацыяналізаваны. У 1924 годзе ў Пальмінцы працавала маслаарцель, у сакавіку 1924 г. створана сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 г. Пальмінка цэнтр сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (з 20.2.1938 — Віцебскай вобласці).
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў студзені 1943 года вёска была спаленая нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны адноўлена. У 1999 годзе Пальмінка з’яўлялася цэнтрам саўгаса «Гарадоцкі».
Дынаміка насельніцтва
- 1905 — 3 двары, 39 жыхароў;
- 1926 — 9 двароў, 47 жыхароў;
- 1940 — 104 двары, 309 жыхароў;
- 1959 — 149 жыхароў;
- 1970 — 490 жыхароў;
- 2000 — 590 двароў, 1461 жыхар[4].
Прамысловасць
- КУСХП «Паўночны»
Інфраструктура
- Дом культуры
- Сярэдняя школа
- Дзіцячы сад
- Аддзяленне сувязі і «Беларусбанка»
- Амбулаторыя
- Бібліятэка
- Кафэ хуткага абслугоўвання
Выбітныя мясціны
- Сядзіба (19 ст., прыстасавана пад магазін), рэшткі прысядзібнага парку, былыя панскія сажалкі.
- Помнік 160 землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Мемарыяльны знак у памяць мірных жыхароў, спаленых фашыстамі.
Зноскі
- ↑ Решение Городокского районного Совета депутатов от 28.09.2011 № 80 “Об установлении границ сельских населенных пунктов Городокского района” Архівавана 5 сакавіка 2016.
- 1 2 Сайт ДУП «Белпошта» (руск.)
- ↑ Перечень сельских населённых пунктов, преобразованных в агрогородки в 2005 году Архівавана 30 жніўня 2014. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 856. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.