Парачаны
Парача́ны[1] (трансліт.: Paračany, руск.: Поречаны) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.
Гісторыя
З першай паловы ХV стагоддзя землеўладальнікамі ў гэтай мясцовасці былі Завішы. Каля 1442 года вялікі князь літоўскі Казімір пацвердзіў Завішам 12 людзей парачан у Лідскай воласці, якія ўжо перад тым былі іх спадчынай па бацьку Андрэю Завішу (кухмістру вялікага князя)[2].
Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Парачаны (Porzeczany) у Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Станіслава Радзівіла. Побач ва ўрочышчы Арлянка (Orlanka) над Дзітвою, па дарозе на Белагруду мелася карчма і вапельня (печы для абпальвання вапны)[3]. Старая дарога з Ліды праходзіла міма Ольжава на Белагруду, далей бегла цераз Дзітву на Парачаны, Голдава і Жалудок і была вядома пад назвай Зэльвенскага гасцінца[3].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы, з 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.
Да 1978 года вёска ўваходзіла ў склад Радзівонішкаўскага сельсавета[4], да 2009 года — у склад Голдаўскага сельсавета[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ pawet.net
- 1 2 pawet.net
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 21.12.2009 N 191 Об изменении границ Тарновского и Голдовского сельсоветов Лидского района Архівавана 23 мая 2012. (руск.)
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Лідскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.