Паручын
Паручы́н[1] (трансліт.: Paručyn, руск.: Поручин) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 31 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 72 жыхары, 47 гаспадарак (2005).
Гісторыя
У 1783 годзе тут пабудавана царква Я. Кабылінскім. асля Другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі.
У 1886 годзе ў вёсцы Паручын (альбо Ясянец) 35 двароў, дзейнічала царква. Паводле перапісу 1897 годзе ў складзе Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, дзейнічалі царкоўна-прыходская школа, хлебазапасны магазін, карчма. У пачатку XX ст. побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Гарадзішчанскай гміне Навагрудскага павета. З 1939 года ў БССР. У 1970 годзе далучана суседняя вёска Крывое Сяло[2].
Да 6 жніўня 1979 года вёска ўваходзіла ў склад Зялёнаўскага сельсавета[3].
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 72 жыхары, 47 гаспадарак.
Славутасці
- Свята-Пакроўская царква (1783)
Страчаная спадчына
- Сядзіба
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
- Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён — Мінск: Белта, 2000, стар. 719.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Паручын
- Паштовыя індэксы Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка)
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.