wd wp Пошук:

Гарадзішчанскі сельсавет (Баранавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадзішчанскі сельсавет.

Гарадзі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча.

Гісторыя

Гарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае Сяло[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета[2].

26 чэрвеня 2013 года Гарадзішчанскі пасялковы савет (21 населены пункт: гарадскі пасёлак Гарадзішча, аграгарадок Арабаўшчына, вёскі Амнявічы, Боўцічы, Брыксічы, Вялікае Сяло, Гаранавічы, Грыбаўшчына, Душкаўцы, Зялёная, Калдычэва, Канюшоўшчына, Кісялі, Мастытычы, Мікулічы, Навасёлкі, Насейкі, Паручын, Пруды, Станкевічы і Ясянец) быў ператвораны ў сельсавет; у склад сельсавета таксама перададзеныя ўсе населеныя пункты — Агароднікі, Багушы, Гірмантаўцы, Жабінцы, Жалезніца, Каўшы, Крапачы, Красявічы, Лозы, Навінкі, Нагорнае, Несцяры, Сакаловічы, Слабажаны, Сялявічы — скасаванага Гірмантаўскага і ўсе населеныя пункты — вёскі Алізараўшчына, Быткоўшчына, Вызарак, Высадавічы, Грачыхі, Карчова, Кутаўшчына, Мітрапольшчына, Пянчын, Пярэвалака, Рудашы, Скробава, Трацэвічы і пасёлак Савецкі — скасаванага Карчоўскага сельсаветаў[3].

Склад

Да 2013 года ў склад Гарадзішчанскага пасялковага савета ўваходзілі 19 вёсак і 1 аграгарадок.

Населены пункт SОАТО Каардынаты
аграгарадок Арабаўшчына1 204 755 00153°15′42″ пн. ш. 26°02′37″ у. д.HGЯO
Вёска Амнявічы1 204 755 07653°21′17″ пн. ш. 25°53′54″ у. д.HGЯO
Вёска Боўцічы1 204 755 00653°21′37″ пн. ш. 26°02′05″ у. д.HGЯO
Вёска Брыксічы1 204 755 01153°20′05″ пн. ш. 26°01′05″ у. д.HGЯO
Вёска Вялікае Сяло1 204 755 01653°18′34″ пн. ш. 25°59′43″ у. д.HGЯO
Вёска Гаранавічы1 204 755 02153°21′08″ пн. ш. 25°54′50″ у. д.HGЯO
Вёска Грыбаўшчына1 204 755 02653°18′53″ пн. ш. 26°02′14″ у. д.HGЯO
Вёска Душкаўцы1 204 755 03153°21′41″ пн. ш. 25°56′39″ у. д.HGЯO
Вёска Зялёная1 204 755 03653°21′35″ пн. ш. 25°58′20″ у. д.HGЯO
Вёска Калдычэва1 204 755 04653°16′51″ пн. ш. 26°03′10″ у. д.HGЯO
Вёска Канюшоўшчына1 204 755 05153°21′12″ пн. ш. 25°58′45″ у. д.HGЯO
Вёска Кісялі1 204 755 04153°19′37″ пн. ш. 25°59′07″ у. д.HGЯO
Вёска Мастытычы1 204 755 06153°20′54″ пн. ш. 25°57′55″ у. д.HGЯO
Вёска Мікулічы1 204 755 05653°22′55″ пн. ш. 25°56′21″ у. д.HGЯO
Вёска Навасёлкі1 204 755 07153°16′14″ пн. ш. 26°00′03″ у. д.HGЯO
Вёска Насейкі1 204 755 06653°21′43″ пн. ш. 25°57′26″ у. д.HGЯO
Вёска Паручын1 204 755 08153°21′52″ пн. ш. 26°00′00″ у. д.HGЯO
Вёска Пруды1 204 755 08653°21′31″ пн. ш. 26°04′18″ у. д.HGЯO
Вёска Станкевічы1 204 755 09153°17′45″ пн. ш. 25°58′37″ у. д.HGЯO
Вёска Ясянец1 204 755 09653°21′01″ пн. ш. 26°02′39″ у. д.HGЯO

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета (разам са скасаванымі пасля Гірмантаўскім і Карчоўскім) паводле перапісу 2009 года — 3105 чалавек[4], з іх 94,7 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286(руск.) . Праверана 2 жніўня 2015.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадзішчанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1965 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be