Пасека (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пасека.
Па́сека[1] (трансліт.: Pasieka, руск.: Пасека) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Камарынскага пасялковага савета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (15 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 66 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 21 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 182 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, якая на поўначы далучаецца да цэнтра прасталінейнай шыротной вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як фальварак у Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
Паводле перапісу 1897 года. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса “Камарынскі” (цэнтр – гарадскі пасёлак Камарын).
Насельніцтва
Колькасць
- 2010 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1897 год — 4 двары, 38 жыхароў (паводле перапісу).
- 1959 год — 93 жыхара (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (15 сем’яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.