wd wp Пошук:

Патапаўка

Пата́паўка[1] (трансліт.: Patapaŭka, руск.: Потаповка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Патапаўскага сельсавета.

На поўдні і захадзе мяжуе з лесам.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 6 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.

Гідраграфія

Рака Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планоўка складаецца з доўгай крывалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з усходу далучаюцца тры прамалінейныя вуліцы, з захаду — тры кароткія прамалінейныя і дзве доўгія крывалінейныя вуліцы (адна з іх на захадзе раздвоена). Забудова двухбаковая, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (50 насыпаў, на тэрыторыі вясковых могілак) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя. У 1824 годзе ў ліку населеных пунктаў Кашалёўскай воласці. У 1850 годзе ў Кашалёўскім казённым маёнтку. У 1886 годзе працавалі вятрак і валовы млын. Дзейнічаў хлебазапасны магазін. У матэрыялах перапісу 1897 года згадваецца як вёска і засценак. 28 красавіка 1901 года згарэла 45 двароў і 18 гумнаў. У 1909 годзе 930 дзесяцін зямлі, у Кашалёўскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У засценку Патапаўка (ён жа Махаўцы) 31 дзесяціна зямлі. У тым жа году пабудаваны будынак і пачаліся заняткі ў школе.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Патапаўскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскага, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці.

У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавала кузня. У савецка-фінскую вайну 1939-40 гадоў загінулі 6 жыхароў вёскі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ням. карнікі спалілі 146 двароў забілі 7 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі Патапаўка і суседніх населеных пунктаў загінулі 634 салдата (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі), 181 жыхароў вёскі загінуў на фронце. У 1959 годзе цэнтр саўгаса «Патапаўскі». Механічная майстэрня, камбінат бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 крамы, дзіцячы сад.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 403 гаспадаркі, 908 жыхароў.

Дынаміка

  • 1858 год — 54 двары, 400 жыхароў.
  • 1886 год — 82 двары, 538 жыхароў.
  • 1909 год — 116 двароў, 1014 жыхароў; у засценку 2 двары, 13 жыхароў.
  • 1940 год — 320 двароў, 1289 жыхароў.
  • 1959 год — 1917 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2000 год — 413 двароў, 1016 жыхароў[2].
  • 2004 год — 403 гаспадаркі, 908 жыхароў.

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 179. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be