wd wp Пошук:

Першамайскі сельсавет (Салігорскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Першамайскі сельсавет.

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Першамайск (да 1964 г. мела назву Жываглодавічы).

Створаны 20 жніўня 1924 года як Жываглодавіцкі сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Жываглодавічы. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна з 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Любанскага раёна. 28 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Першамайскі, а цэнтр — у Першамайск. З 6 студзеня 1965 года ў Салігорскім раёне. Скасаваны 30 сакавіка 2006 года, тэрыторыя далучана да Чырвонаслабодскага пассавета[1].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі населеныя пункты Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Першамайск, Язвіны.

Зноскі

  1. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2006 г. № 188 Об упразднении Первомайского сельсовета и изменении границ Краснослободского поссовета Солигорского района Архівавана 26 лістапада 2020.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Любанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Салігорскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Старобінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чырвонаслабодскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be