wd wp Пошук:

Пескаўскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пескаўскі сельсавет. Пе́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пескі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Старыя Пескі. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска Старыя Пескі (злілася з вёскай Новыя Пескі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новыя Пескі[1]. 24 сакавіка 2005 года вёска Новыя Пескі перайменавана ў Пескі. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Белаазёрскага сельсавета з вёскамі Альшэва, Лісічыцы, Манявічы, Нівы, Ніўкі, Хрыса[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 2462 чалавекі[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,6 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  2. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Бярозаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be