Пескаўскі сельсавет (Лідскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пескаўскі сельсавет.
Пе́скаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Пескаўцы. Плошча — 8177 га[1].
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Вангеўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Вангі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 5 чэрвеня 1959 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Карытніца, Красачкі, Мажэвічы і Шаўдзіны)[2]. 13 студзеня 1961 года сельсавет перайменаваны ў Пескаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Пескаўцы. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў складзе Лідскага раёна. У 1986 годзе скасавана вёска Красачкі[3]. 26 верасня 2016 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1000 чалавек[4], з іх 49,5 % — беларусы, 47,2 % — палякі, 2,5 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Пескаўцы, вёскі Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні.
Зноскі
- 1 2 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области Архівавана 21 красавіка 2021.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
- ↑ Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лідскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2016 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.