wd wp Пошук:

Пліса (Глыбоцкі раён)

У гэтага тапоніма ёсць і іншыя значэнні, гл. Пліса.

Плі́са[1] (трансліт.: Plisa, руск.: Плиса) — вёска ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Пліса ля вытоку ракі Мнюта, за 21 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае. Бліжэйшая чыгуначная станцыя — Падсвілле (10 км). Уваходзіць у склад Пліскага сельсавета.

Гісторыя

Вёска Пліса вядома з пісьмовых крыніц з XVI ст. Пазначана на карце Полацкага ваяводства 1579 г. С. Пахлавіцкага. У розны час належала К. Астрожскаму, М. Пётуху, Р. Падбіпенту, В. Корсаку, Дэшпатам-Зяновічам.

У выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. Пліса адышла да Расійскай імперыі, цэнтр воласці Дзісненскага павета Мінскай губерні. У 1887 г. (1884[2]) г. ў вёсцы пабудавана Параскеўская царква. З 1842 г. Пліса ў Віленскай губерні.

У 1918 г. Пліса акупіравана германскімі войскамі, у 1919—1920 гг. яна была занята польскімі войскамі.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. у складзе Польшчы — цэнтр воласці Дзісненскага павета Віленскага ваяводства. З 1939 г. у складзе БССР. У 1940—1950 гг. была цэнтрам Пліскага раёна.

У час Вялікай Айчыннай вайны у ліпені 1941 — ліпені 1944 г. была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 1 чэрвеня 1942 г. было ліквідавана гета з 419 чал. яўрэйскай нацыянальнасці[3].

З 1962 г. вёска ў складзе Глыбоцкага раёна.

8 ліпеня 2016 года на беразе ледніковага, глыбокаводнага возера Пліса адкрыўся экслюзіўны Санаторна-курортны комплекс «Пліса». Комплекс займае паверхню 4,2 кв. кіламетраў[4].

Насельніцтва

  • 1921 год — 844 жыхары, 147 двароў[5].
  • 1931 год — 1040 жыхароў, 181 двароў[6].

Транспарт

  • Каля вёскі праходзіць аўтамабільная дарога Р45 Глыбокае—Полацк.
  • За 10 км на поўдзень знаходзіцца чыгуначная станцыя Падсвілле.

Славутасці

Каменны крыж

Каля вёскі знаходзяцца археалагічныя помнікі (паселішча эпохі неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў) і геалагічны помнік прыроды — Пліскія тры вялікія валуны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Православие. By Архівавана 25 студзеня 2013. (руск.)
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 1с/р-370. — Воп. 1. — Спр. 483. — Л. 15.
  4. https://news.tut.by/society/507853.html Архівавана 21 лістапада 2020.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 67.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be