Прырэчча (Буда-Кашалёўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прырэчча.
Прырэ́чча[1] (трансліт.: Pryrečča, руск.: Приречье; да 1930 года Пырачкін) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Губіцкага сельсавета.
На захадзе і поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 12 км на захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 54 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы рака Чарамха (прыток ракі Дняпро).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па аўтадарозе Губічы — Буда-Кашалёва. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Дынаміка
- 1925 год — 6 двароў.
- 1959 год — 44 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 1 гаспадарка, 1 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.