wd wp Пошук: ⬜

Прыстань (Пухавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прыстань. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кабылічы.

Пры́стань[1] (трансліт.: Prystań, руск.: Пристань; да XX ст. — Кабы́лічы) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навапольскага сельсавета. Месціцца за 26 км на захад ад Мар’інай Горкі, 55 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск на лініі Мінск — Асіповічы, на правым беразе ракі Пціч (прыток Прыпяці).

Гісторыя

На картах XIX ст. пазначана як вёска Кабылічы. Да сялянскай рэформы вёскай валодалі Вітгенштэйны, Ліпскія, Янішэўскія. Было дзве вёскі — Кабылічы Горныя і Кабылічы Дольныя[2]. Маёнтак Кабылічы — цяпер вёска Пцічанская.

У канцы XIX ст. вёска ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў Германскай імперыі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года вёска была пад акупацыяй Польшчы.

У 1920-я гады ў вёсцы была школа 1-й ступені. У 1929 годзе створаны калгас «Чырвоная прыстань», дзейнічала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй. У ваколіцах вёскі дзейнічала савецкая партызанская брыгада «Беларусь». У кастрычніку 1942 года нямецкія войскі спалілі вёску і забілі 261 жыхара. Пасля вайны вёска адноўленая.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Сяргеевіцкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 мая 2013 года ў складзе Праўдзінскага пассавета[4].

Насельніцтва

  • 1897 — 54 двары, 340 жыхароў
  • 1917 — 90 двароў, 543 жыхары
  • 1999 — 68 жыхароў
  • 2002 — 34 двары, 47 жыхароў
  • 2010 — 29 жыхароў
  • 2012 — 21 гаспадарка, 28 жыхароў

Спіс вуліц

  • Цэнтральная вуліца[5]

Зноскі

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. ↑ Jelski A., 1883, с. 215
  3. ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 “Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района” (руск.)
  4. ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  5. ↑ Спіс вуліц і іншых элементаў ўнутранага адраса (нявызн.). Нацыянальнае кадастравае агенцтва Рэспублікі Беларусь.(недаступная спасылка)

Літаратура

  • Прыстань // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 170—171. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
  • Jelski A. Kobylicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom IV: Kęs — Kutno. — 1883. — С. 215. — 963 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be