Пыцькаўка
Пы́цькаўка[1] (трансліт.: Pyćkaŭka, руск.: Пытьковка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 17 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 27 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па шашы Доўск — Гомель. Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы амаль мерыдыянальнай арыентацыі, да якой у цэнтры далучаецца кароткая вуліца, на поўначы перасякаецца кароткай прамалінейнай вуліцай. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года валоданне памешчыка Фашча. Не пазней 1884 года пачаў дзейнічаць хлебазапасны магазін. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: царкоўна-прыхадская школа, 3 вятракі, крупарушка. У 1909 годзе 596 дзесяцін зямлі, школа, млын. У 1926 годзе размяшчаліся паштовае аддзяленне і школа.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Пыцькаўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», працавалі 2 вятракі, кузня, ваўначоска. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінуў 41 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснаакцябрскі» (цэнтр — вёска Акцябр). Клуб.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 43 гаспадаркі, 71 жыхар.
Дынаміка
- 1858 год — 23 двары, 160 жыхароў.
- 1897 год — 75 двароў, 502 жыхара (паводле перапісу).
- 1909 год — 520 жыхароў.
- 1926 год — 90 двароў.
- 1959 год — 389 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 43 гаспадаркі, 71 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.