wd wp Пошук:

Пясочнае

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пясочнае (значэнні). Пясо́чнае[1] (трансліт.: Piasočnaje, руск.: Песочное) — аграгарадок у Беларусі, у Капыльскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабаўнянскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 26 км у напрамку на поўнач ад горада Капыль, за 93 км ад Мінска, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы[2]. Недалёка ад аграгарадка Пясочнае рэкі Уса (правы прыток) і Лоша (левы прыток) зліваюцца, утвараючы раку Нёман.

Гісторыя

Вядома з XVI стагоддзя як мястэчка ў Капыльскім княстве Вялікага Княства Літоўскага[2]. Было ва ўласнасці Алелькавічаў, з XVII стагоддзя — Радзівілаў. З 1791 года Пясочнае ў Случарэцкім павеце Новагародскага ваяводства, з 1793 года ў Расійскай імперыі, у Магільнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні[2]. У пачатку XX стагоддзя ў складзе Цялядавіцкай воласці Слуцкага павета. У 1924—1963 гадах цэнтр Пясочанскага сельсавета[3]. Да 30 сакавіка 2016 года Пясочнае ўваходзіла ў склад Слабада-Кучынскага сельсавета[4].

Насельніцтва

  • 2001 год — 620 жыхароў, 269 двароў[2].

Вядомыя асобы

Славутасці

Новая царква

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 3 4 БелЭн, 2001
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 24 верасня 2020.

Літаратура

  • Удальцоў В. М. Пясочнае // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 162. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 25. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
  • Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 года. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be