wd wp Пошук:

Слабада-Кучынскі сельсавет

Слабада-Кучы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Слабада-Кучынка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старыцкага сельсавета[1]. 24 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пукаўскага сельсавета, таксама ў склад сельсавета са скасаванага Старакапыльскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына, Мельнічкі, Мірава, Руднічкі), з Пясочанскага сельсавета — 3 населеныя пункты (Крыніца, Ліпнікі і Свінка)[2]. 9 жніўня 1960 года рашэнне аб перадачы трох населеных пунктаў Пясочанскага сельсавета было адменена[3]. 8 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пясочанскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Ганчароўка, Калінаўка, Крыніца, Ліпнікі, Малінаўка, Пясочнае, Рулёва, Свінка і Шамы), адначасова ў склад Бабаўнянскага сельсавета з Кучына-Слабодскага сельсавета былі перададзены 5 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына і Руднічкі)[4]. 30 сакавіка 2016 года ў склад Бабаўнянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (аграгарадок Пясочнае, вёскі Вялешына 1, Калінаўка 2, Лугавая, Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка), адначасова ў склад сельсавета з Капыльскага сельсавета перададзены пасёлак Андросаўшчына[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (26 населеных пунктаў) — 2825 чалавек[6], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области Архівавана 24 верасня 2020.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Капыльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Капыльскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be