wd wp Пошук:

Пятровічы (Смаленская вобласць)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пятровічы.

Пятровічывёска ў Расіі, на левым беразе ракі Чорная Немка. Уваходзіць у склад Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва на 2007 год — 265 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Шумячаў.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра Пятровічы датуецца 1450 годам сярод зямельных наданняў вялікага князя Казіміра[1]. Пад 1710 годам Пятровічы ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка Мсціслаўскага ваяводства, уладанне Валовічаў. У 1719 годзе з мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 190 злотых.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пятровічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1783—1785 гадах у мястэчку было 60 двароў. Пятровічы мелі квартальную забудову, аснову якой складаў Рынак царквой Святых Апосталаў Пятра і Паўла[2].

На 1887 год у Пятровічах было 132 дамы (63 хрысціянскія і 69 іўдэйскіх), дзейнічалі царква і малітоўны дом, працавалі гарбарня, вадзяны млын і фолюш.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пятровічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пятровічы не вярнулі БССР.

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1783—1785 гады — 288 чал.[3]
  • XIX стагоддзе: 1880 год — 1035 чал. (499 муж. і 536 жан.), з іх 329 праваслаўных, 1 каталік і 705 іўдэяў[4]
  • XX стагоддзе: 1998 год — 215 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2007 год — 265 чал.

Славутасці

Гістарычныя

У Пятровічах захаваўся старажытны курган і рэшткі сядзібнага парку.

Страчаная спадчына

  • Касцёл
  • Сядзіба
  • Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2010, с. 382
  2. Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мінск, 2008. № 23.
  3. ЭнцВКЛ, 2010, с. 383
  4. Krzywicki J. Pietrowicze // Słownik geograficzny… T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 116.
  5. Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шумяцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be