Рагазішча
Рагазі́шча[1] (трансліт.: Rahazišča, руск.: Рогозище) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Узоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 23 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 26 км ад Гомеля, 2 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Уваравічы — Гомель. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей актыўная забудова ставіцца да 1920-х гадоў. У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе жыхары пасёлка ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Праўда» (цэнтр — вёска Уза).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхара.
Дынаміка
- 1926 год — 24 двары, 127 жыхароў.
- 1959 год — 77 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 3 гаспадаркі, 3 жыхара.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Раго́зішча
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.