wd wp Пошук:

Радамля

Ра́дамля[1] (трансліт.: Radamlia, руск.: Радомля) — аграгарадок у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Радамльскага сельсавета. Ля вёскі працякае рака Радуча, прыток Проні. Насельніцтва 303 чал. (2010). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Чавусаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Чавусы (лінія Магілёў — Крычаў).

Гісторыя

Ёсць гіпотэза, што Радамля з’яўлялася цэнтрам племені радзімічаў[2][3]. У 1527 тут размяшчаўся замак, перададзены князю Заслаўскаму. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Мсціслаўскага ваяводства, з 1580 — у дзяржаўным скарбе (паводле іншых звестак, знаходзілася ва ўладанні князёў Мсціслаўскіх). Цягам 15391770 Радамля была цэнтрам староства. У 1619 тут заснавалі рэзідэнцыю кармелітаў, з 1743 дзейнічаў кляштар[4].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Радамля апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Чавускім павеце Магілёўскай губерні. Статус паселішча панізілі да сяла. Па здушэнні вызваленчага паўстання (18301831) у 1832 расійскія ўлады скасавалі кляштар кармелітаў. Станам на 1849 у Радамлі было 10 двароў, карчма і млын; на 1880 — 25 двароў, 2 царквы, касцёл, заезны дом. З 1883 працавала школа. Паводле вынікаў перапісу (1897) у сяле было 29 двароў, царква, школа, багадзельня; у паселішчы, што знаходзілася поба 11 двароў, крама, карчма. На 1909 — 37 двароў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Радамля ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала сяло разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Радамлю вярнулі БССР, дзе яна 20 жніўня зрабілася цэнтрам сельсавета (існаваў да 16 ліпеня 1954). У 1930-я бальшавікі зруйнавалі мясцовы касцёл.

23 снежня 2009 года сельсавет, у які ўваходзіць вёска, перайменаваны з Жаліўскага ў Радамльскі, а цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Жаліўе ў Радамлю[5].

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1849 — 73 чал.; 1880 — 162 чал.; 1897 — 157 чал. у сяле Радамля і 67 чал. у паселішчы Радамля
  • XX стагоддзе: 1909 — 230 чал.; 1999 — 349 чал.[6]
  • XXI стагоддзе: 2001 — 334 жыхары, 102 двары[7]; 2010 — 303 чал.

Інфраструктура

У Радамлі працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

На левым беразе рэчкі Радуча размяшчаецца гарадзішча ранняга жалезнага веку.

Страчаная спадчына

Касцёл Найсв. Дзевы Марыі
Касцёл, інтэр’ер

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Радо́мля, Радо́мль, м.
  2. Радамля Архівавана 11 сакавіка 2011. (руск.)
  3. Радамля — столица радимичей? Архівавана 23 чэрвеня 2016. (руск.)
  4. к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 450.
  5. «Об изменении административно-территориального ўстройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Архівавана 24 лістапада 2015. (руск.)
  6. Радамля // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 49.
  7. БелЭн, 2001
  8. Радамля
  9. Radoml // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 423.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чавускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be