Гнезна (Польшча)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гнезна. Гнезна (польск.: Gniezno) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Гнязненскага павета Велікапольскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Гнезна.
Гісторыя
Гнезна ўзнікла ў канцы VIII стагоддзя. У X стагоддзі сталіца старажытнай дзяржавы Пястаў, значны рамесніцкі цэнтр, вёў гандаль з арабамі, падтрымліваў гандлёвыя сувязі з Кіевам. З 1000 года сталіца архіепіскапства, месца каранацыі (да XIV стагоддзя) польскіх каралёў. Гарадскія правы атрымала да 1243 года. З 1793 да 1918 года ў складзе Прусіі (у 1807—1815 гадах уваходзіла ў Варшаўскае герцагства). Адзін з галоўных цэнтраў Велікапольскага паўстання 1918—1919.
Эканоміка
Прамысловасць: гарбарна-абутковая, харчовая, машынабудаўнічая, швейная.
Гарады-пабрацімы
- Ананьі, Італія
- Вендам[d], Нідэрланды
- Охрыд, Паўночная Македонія (2009)[1]
- Радзвілішкіс, Літва
- Роскіле, Данія
- Сен-Мало, Францыя
- Сергіеў Пасад, Расія[2]
- Умань, Украіна
- Шпаер, Германія
- Эстэргам, Венгрыя
- камуна Фалькенберг, Швецыя
Зноскі
- ↑ https://ohrid.gov.mk/%D0%BF%D1%80%D0%B8%D1%98%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%81%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%B7%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%82%D0%B8%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%B8-%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B2%D0%B8/#1550493792826-104f2237-49593bde-e13530e7-072b
- ↑ http://oldtmt.vedomosti.ru/beyond_moscow/sergiyev_posad.html
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты Гнязненскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.