Радунскі сельсавет
Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Радунскага пассавета[1]. 2 снежня 1961 года да Радунскага пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[3].
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Радуні) — 1874 чалавекі[4], з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы[5].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Радунь, Радунскага раёна, Гродзенскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 30 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 23 января 2014 г. № 289 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области(недаступная спасылка)
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1958 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2014 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Воранаўскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.