Ракшыно
Ракшыно́[1] (трансліт.: Rakšyno, руск.: Ракшино) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр Ракшынскага сельсавета і калгаса імя Свярдлова.
Геаграфія
Знаходзіцца за 35 км у напрамку на захад ад горада Мсціслаў, за 63 км ад Магілёва, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Цёмны Лес (станцыя)[2].
Гісторыя
У 1667 годзе сяло аддадзена Мсціслаўскаму кармеліцкаму кляштару. У 1876 годзе памешчыца Лазарэвіч-Шапялевіч мела тут 100 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе 8 двароў, 46 жыхароў, у Расненскай воласці Чавускага павета Магілёўскай губерні. Побач былі 2 фальваркі: у адным — 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 годзе ў сяле 10 двароў, 57 жыхароў, у двух фальварках — 2 двары, 9 жыхароў і хутар належыў Бучынскаму.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў 1918 годзе. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пераможац», які абслугоўвала Курманаўская МТС. У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 29 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- 1 2 3 БелЭн, 2001
Літаратура
- Ракшыно // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 286. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 13. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-63. Выданне 1983 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.