Расненскі сельсавет (Дрыбінскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Расненскі сельсавет. Ра́сненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дрыбінскім раёне Магілёўскай вобласці з цэнтрам у аграгарадку Расне. Кіраўнік — Цімафей Уладзіміравіч Марціновіч[1].
Гісторыя
Сельсавет быў утвораны 20 жніўня 1924 года разам з Расненскім раёнам пасля таго, як у выніку другога ўзбуйнення БССР усходнія этнічна беларускія землі былі вернуты Беларусі.
8 ліпеня 1931 года, пасля ліквідацыі Расненскага раёна, сельсавет быў перададзены Мсціслаўскаму раёну, 12 лютага 1935 г. — Дрыбінскаму. У 1939 годзе да Расненскага сельсавета былі далучаны населеныя пункты скасаванага Заходскага сельсавета. 16 верасня 1959 года Расненскі сельсавет ізноў быў далучаны да Мсціслаўскага раёна, але ўжо 14 кастрычніка таго ж года быў перададзены Горацкаму. Пасля аднаўлення Дрыбінскага раёна ў 1989 годзе, Расненскі сельсавет вярнуўся ў яго склад[2][3].
Геаграфія
Агульная плошча сельсавета налічвае 12080 гектар ці 15% ад плошчы раёна. Землі ляснога фонду складаюць 3220 га (26,6%), сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 6730 га (55,7%), землі, якія знаходзяцца ў валоданні сельсавета — 657,3 га (5,4%)[4].
Станам на 1 студзеня 1947 года, у сельсавеце было 14 населеных пунктаў[5], на 1 студзеня 1986 года — 22[6]. На цяперашні дзень у склад Расненскага сельсавета ўваходзяць 19 вёсак і 1 аграгарадок (Расна).
Насельніцтва
У 1999 годзе на тэрыторыі сельсавета пражывалі 1979 чалавек, у 2009 годзе — 1461 (93,6% беларусаў, 5% рускіх, 0,8% украінцаў)[7]. Па звестках 2018 года, налічвалася 1345 жыхароў, было зарэгістравана 598 домаўладанняў. 57% жыхароў сельсавета складаюць людзі працаздольнага ўзросту, 29% з’яўляюцца пенсіянерамі, 14,3% — дзецьмі. У 2018 годзе было 66 незанятых у эканоміцы чалавек[4].
Галоўным сельскагаспадарчым прадпрыемствам на тэрыторыі Расненскага сельсавета з’яўляецца «Саўгас імя Кірава». Адукацыю забяспечваюць Расненская сярэдняя школа, пры якой маецца гісторыка-этнаграфічны музей і Расненская дапаможная школа-інтэрнат. Маюцца 5 дамоў сацыяльных паслуг.
Зноскі
- ↑ Рясненский сельский исполнительный комитет Дрибинского района Могилевской области
- ↑ Рясненский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет Архівавана 13 жніўня 2019. (руск.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ↑ Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. — Мн., 1973. — Т. 3. — С. 629.
- 1 2 Прошел День Ряснянского сельского Совета
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз. С. 158
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1986 года. — 7-е издание. — Мн.: Беларусь, 1986. — 231 с. С. 82
- ↑ Этнічны склад беларускага насельніцтва ў 2009 годзе
Літаратура
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. — 10 000 экз.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. — 727 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 587, 613—616
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Горацкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мсціслаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Расненскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Дрыбінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.