wd wp Пошук:

Рафалаў (пасёлак)

Рафалаў — былы пасёлак у Спярыжскім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (16 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 8 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 25 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы- Гомель), 129 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1959 год — 116 двароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — жыхары (16 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. РЕШЕНИЕ ГОМЕЛЬСКОГО ОБЛАСТНОГО ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА 20 января 2005 г. № 29 ОБ ИСКЛЮЧЕНИИ ИЗ ДАННЫХ ПО УЧЕТУ И РЕГИСТРАЦИИ АДМИНИСТРАТИВНО-ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ И ТЕРРИТОРИАЛЬНЫХ ЕДИНИЦ НАСЕЛЕННЫХ ПУНКТОВ БРАГИНСКОГО, ДОБРУШСКОГО, КОРМЯНСКОГО И НАРОВЛЯНСКОГО РАЙОНОВ

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be