Раўбічы
Ра́ўбічы[1] (трансліт.: Raŭbičy, руск.: Равбичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Астрашыцкагарадоцкага сельсавета.
Вёска размешчана за 17 км на паўночны ўсход ад Мінска на беразе Дубраўскага вадасховішча на рацэ Усяжа, на шашы H9059. 114 гаспадарак, 266 жыхароў (2010).
Гісторыя
У 1597 годзе сяло маёнтка Прылепы, уласнасць праваслаўнай царквы ў Менскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага.
Пасля Другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе — вёска, 13 двароў, 94 жыхары, уласнасць падпалкоўніка Ф. Гарадзецкага. У 1858 годзе ўласнасць памешчыкаў І. Кучынскага і К. Равенскай, у Мінскім павеце. У 1858 годзе пабудаваны касцёл, у 1866 г. пераўтвораны ў праваслаўную Свята-Успенскую царкву. У 1897 годзе вёска, 32 двары, 235 жыхароў, бандарны промысел, у Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Менскага павета. 4 чэрвеня 1906 г. адбыліся сутыкненні вяскоўцаў з паліцыяй пры спробе сагнаць жывёлу са спрэчных пашаў. У 1917 годзе ў вёсцы 34 двары, 244 жыхары.
З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 да ліпеня 1920 года — войскамі Польшчы.
З 1919 года ў БССР. У 1918 годзе працавала пачатковая школа, у якой у 1924 годзе было 68 вучняў. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе ў вёсцы 42 двары, 237 жыхароў, у фальварку 4 двары, 17 жыхароў. З 18 студзеня 1931 года ў Лагойскім раёне. У 1930-я гады створаны калгас «Першае Мая». З 26 мая 1935 года вёска ў Мінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці У 1941 годзе ў вёсцы 40 двароў, 165 жыхароў. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, якія спалілі двор, знішчылі 4 жыхароў.
У 1997 годзе 73 гаспадаркі, 131 жыхар. У 2010 годзе базавая школа, магазін.
Насельніцтва
- 1800 год — 94 жыхары, 13 двароў.
- 1897 год — 235 жыхароў, 32 двары.
- 1917 год — 244 жыхары, 34 двары.
- 1926 год — 237 жыхароў, 42 двары.
- 1941 год — 165 жыхароў, 48 двароў.
- 1997 год — 131 жыхар, 73 двары.
- 2001 год — 180 жыхароў, 75 двароў[2].
Славутасці
- Касцёл Святога Мацвея Апостала (пабудаваны ў 1858—62 гг.), цяпер у ім размешчаны музей беларускага народнага мастацтва.
- Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы»
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ БелЭн, 2001
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9.
- Раўбічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 374. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раўбічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.