Ржавец (Мінскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ржавец. Ржа́вец[1] (трансліт.: Ržaviec, руск.: Ржавец) — колішняя вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Ждановіцкага сельсавета.
У красавіку 2004 года тэрыторыя вёскі перададзена ў склад горада Мінска[2].
Назва
Назва-характарыстыка: водацёкі са стаячай іржавай вадой.
Гісторыя
Згадваецца ў 1582 годзе як сяло, шляхецкая ўласнасць. У 1791 годзе вёска Ржавічэ маёнтка Веснінка ў Каралішчавіцкай парафіі, шляхецкая ўласнасць. У 1800 годзе засценак, уласнасць Г. Гардзялкоўскай, 2 двары, 22 жыхары. У 1815 годзе ўласнасць М. Гілевіча, у 1858 годзе ўласнасць А. Вярыгі. У 1897 годзе ў Сёмкава-Гарадзецкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні, вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; побач цагельны завод, двор, 15 жыхароў[3].
У красавіку 2004 года вёска ўключана ў склад горада Мінска. Вясковыя вуліца Пясочная і Пясочны завулак пераназваныя ў Ржавецкую вуліцу і Ржавецкі завулак[4].
Насельніцтва
- 1800 — 2 двары, 22 жыхары
- 1897 — вёска, 15 двароў, 87 жыхароў; цагельны завод, двор, 15 жыхароў
- 1917 — вёска, 10 двароў, 62 жыхары; хутар, 6 двароў, 36 жыхароў
- 1941 — 24 двары, 131 жыхар
- 1997 — 107 двароў, 443 жыхары
- 1999 — 306 жыхароў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 8 апреля 2004 г. № 174 О передаче сельских населенных пунктов Минского района в административное подчинение минских городских Совета депутатов и исполнительного комитета и об установлении границ некоторых районов г. Минска Архівавана 21 красавіка 2017.
- ↑ Памяць, 1998, с. 617
- ↑ Сацукевіч І. І., с. 9
Літаратура
- Ржавец // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974.
- Рапановіч Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Мінскай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1981. — 360 с.
- Сацукевіч І. І. Вёскі, што ўвайшлі ў склад Мінска. — nashapamiac.org.
- Ржавецкі цагельны завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 387. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.