Ролічы
Ро́лічы[1] (трансліт.: Roličy, руск.: Роличи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Іжскага сельсавета. На 2012 год 27 двароў і 51 жыхар.
Адна вуліца з усходу на захад. Брукаваная.
Гісторыя
Дата заснавання невядомая
У 1844 годзе жыло 15 сем’яў.
У 1904 годзе — 41 сям’я (282 чалавекі).
У 1938 годзе ў складзе Вішнеўскай вясковай гміны Вілейскага павета. 36 дамоў, 191 жыхар.
У 1939 — у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР.
Зімой у пачатку 1941 года тут арганізаваны калгас «Чырвоная Армія». Старшыня Фёдар Ніканоравіч Кулак.
У 2003 годзе тут было 38 дамоў, 87 жыхароў[2].
Вядомыя асобы
Памятныя мясціны
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ра́лічы
- ↑ С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 384-385. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Літаратура
- С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 56-357. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ролічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.