Рэдзькаўскі сельсавет
Рэ́дзькаўскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Рэдзькі.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Азёрскі (Азярэцкі) сельсавет у складзе Дубровенскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Азёры. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года сельсавет у Дубровенскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрыкі. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — Дубровенскага раёна. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Засценкаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Кіраёва, Косціна і Рэдзькі)[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна. У 1963 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Асінторфскага пассавета перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны, пасёлкі падсобнай гаспадаркі мясакамбіната і станцыя Асінаўка)[2]. 6 верасня 1963 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рэдзькі[3]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Пірагоўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Буда, Жабыкі, Лабаны, Ступакі, Шалашына, Шыбаны і чыгуначная станцыя Асінаўка)[4]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Дубровенскага раёна. 24 мая 1968 года сельсавет перайменаваны ў Рэдзькаўскі. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Засценкаўскага сельсавета[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: Азёры, Вялікае Тхорына, Кіраёва, Косціна, Пятрыкі, Рэдзькі, Судзілавічы і Шэкі.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Арэхаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дубровенскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.