Рэчыца (Брэст)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэчыца. Рэ́чыца (трансліт.: Rečyca, руск.: Речица) — былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіла ў склад Клейнікаўскага сельсавета. З 1968 года ў складзе Брэста.
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска і маёнтак уваходзілі ў Косіцкую воласць Брэсцкага павета. З 1879 года ў вёсцы дзейнічаў бровар Шырмы (20 рабочых), які ў 1900 годзе вырабляў 84 тыс. вёдраў піва на 58 тыс. рублёў. Такім жа броварам (19 рабочых) валодаў Таўбэ ў маёнтку, ён вырабляў у 1881 годзе прадукцыі на 18 тыс. рублёў. У 1930-я гады на месцы маёнта вырас пасёлак. З 1940 года вёска і пасёлак у складзе Брэсцкага раёна. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ваколіцах вёскі нямецка-фашысцкія захопнікі ў ліпені-снежні 1942 года знішчылі 7,2 тыс. чалавек. Да 1959 года вёска была цэнтрам Рэчыцкага сельсавета і калгаса «Пагранічнік». У 1959-1968 гадах пасёлак зліўся з вёскай, уваходзілі ў Клейнікаўскі сельсавет. У 1968 годзе ўвайшла ў склад Брэста. З 1978 года ў Ленінскім раёне горада[1].
Забудова
Галоўныя вуліцы Рэчыцкая, Пісьменніка Смірнова, Школьная і інш. У 1980-я гады на месцы вёскі вялося інтэнсіўнае будаўніцтва жылых дамоў і прадпрыемстваў культурна-бытавога абслугоўвання; пабудаваны піваварана-вінаробны завод і хлебазавод[1].
Насельніцтва
Зноскі
- 1 2 3 Речица // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Літаратура
- Речица // Брест : Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. – 408 с.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брэсцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.