wd wp Пошук:

Савіцкі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Савіцкі сельсавет.

Са́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Савічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Азарыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Азарыцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Мазырскім раёне. З 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Даманавіцкага раёна з 20 студзеня 1960 года ў складзе Капаткевіцкага раёна. З 24 сакавіка 1960 года ў Калінкавіцкім раёне[1].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1380 чалавек[2], з іх 92,4 % — беларусы[3].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 7.
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Азарыцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Капаткевіцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Калінкавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be