Сакавічы (Іўеўскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сакавічы.
Са́кавічы[1] (трансліт.: Sakavičy, руск.: Саковичи; былая Галімшчына) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпнішкаўскага сельсавета.
Гісторыя
У другой палове XVI ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства. У 1598 г. 13 валок зямлі, у складзе фальварка Вігушкі, які адносіўся да маёнтка Іўе. У 1634 г. 12 дымоў, 11 валок зямлі. У сярэдзіне XIX ст. у складзе Іўеўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Адносілася да маёнтка Іўе графіні Замойскай. У 1861 г. 28 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., вёска ў Суботніцкай воласці, 20 двароў, 83 жыхары, дзейнічалі народнае вучылішча (у 1903 г. 50 вучняў), хлебазапасны магазін. У 1905 г. жыхары мелі 175 дзесяцін зямлі, акрамя земляробства займаліся сплавам лесу па р. Гаўя. У 1909 г. 16 двароў, 112 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, затым Лідскага паветаў Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 19 двароў, 91 жыхар.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (20 двароў, 120 жыхароў) у Галімшчынскім сельсавеце Іўеўскага раёна. У 1952 г. арганізаваны калгас імя М. І. Кутузава. 3 1954 г. уваходзіць у калгас «Радзіма». 3 2 снежня 1961 г. у Ліпнішкаўскім сельсавеце. У 1970 г. 57 жыхароў.
Інфармацыя для турыстаў
Каля в. Сакавічы знаходзіўся старадаўні могільнік. Другі такі могільнік быў дзесьці ў лесе[2].
Насельніцтва
- 1999 — 12 двароў, 19 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Іўеўшчына ў жалезным веку Архівавана 3 сакавіка 2007.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сакавічы Архівавана 5 сакавіка 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.