Сакаўшчынскі сельсавет
Са́каўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сакаўшчына.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Адамоўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. Скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Валожынскага (аграгарадок Сакаўшчына, вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Стайкі, Чартавічы, хутары Бартэніха, Падкаліна) і Вішнеўскага (вёскі Адамова, Барок, Запур’е, Каліварыя, Кібы, Клімы, Няровы, Савічы, Слайкоўшчына) сельсаветаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1528 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,7 % — палякі[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Валожынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.