Вішнеўскі сельсавет (Валожынскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вішнеўскі сельсавет.
Ві́шнеўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Вішнева.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падбярэзскага сельсавета (вёскі Алянава, Анцэлеўшчына, Бабры, Вароні, Вуглы, Галянова, Гірбінята, Грушоўшчына, Добрая Зямля, Дуды, Ластаянцы, Лаўскі Брод, Макарынята, Мяхі, Падбярэзь, Поці, Пуні, Радзюкі, Руднікі, Рэўкі, Сіняя Гара, Тупчы, Шальціны)[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Багданаўскага сельсавета (пасёлак Багданаў, вёскі Альшанка, Багданава, Беразніца, Букаты, Вайганы, Войштавічы, Гута, Данілкі, Дзесятнікі, Доўкневічы, Зарэчная, Іванішкі, Ігнатава, Каралінова, Коцеўшчына, Людымы, Люташ, Масцішча, Наркаўшчына, Пічоўшчына, Праца, Рымавічы, Сантокі, Селішчы, Чырвоная Горка, Яхімаўшчына) і частка скасаванага Сакаўшчынскага сельсавета (вёскі Адамова, Барок, Запур’е, Каліварыя, Кібы, Клімы, Няровы, Савічы, Слайкоўшчына)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 1130 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,6 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Маладзечанскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Валожынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.