Салтанова
Салтано́ва[1] (трансліт.: Saltanova, руск.: Солтаново) — аграгарадок у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Салтаноўскага сельсавета, з 2008 года цэнтр сельсавета[2].
Геаграфія
Знаходзіцца за 15 км у напрамку на захад ад горада Рэчыца, за 65 км ад Гомеля, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дземяхі[3]. Каля аграгарадка працякае рака Ведрыч.
Гісторыя
У 1872—1917 гадах у вёсцы дзейнічаў Салтаноўскі драцяна-цвіковы завод. Меў паравы рухавік. У 1913 годзе працавала 75 чал. У 1-ю сусветную вайну вырабляў цвікі, калючы дрот, скобы.
Насельніцтва
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Салтано́ў, м.
- ↑ Решение Речицкого районного Совета депутатов от 22 января 2008 г. № 64 О переносе административно-территориального центра Демеховского сельсовета(недаступная спасылка)
- 1 2 3 БелЭн, 2002
Літаратура
- Салтанова, Салтаноўскі драцяна-цвіковы завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 116. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 17, 26. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- Ліст карты N-36-121. Выданне 1989 года. Стан мясцовасці на 1985 год. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Рэчыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.