Свір (гарадскі пасёлак)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свір.
Свір[2] (трансліт.: Svir, руск.: Свирь) — гарадскі пасёлак у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, на беразе воз. Свір. Адміністрацыйны цэнтр Свірскага сельсавета. Размешчаны за 45 км на захад ад Мядзела, 180 км ад Мінска, 26 км ад чыгуначнай станцыі Лынтупы на лініі Пабраддзе—Крулеўшчына. Вузел аўтадарог на Смаргонь, Нарач, Брусы. Насельніцтва 916 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Паводле падання, Свір на месцы капішча Перуна ў XIII ст. заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні князёў Свірскіх[4]. У 1452 князь Ян Свірскі збудаваў у мястэчку касцёл, перабудаваны ў 1653.
У 1528 Свір перайшоў да князёў Радзівілаў. У часы Інфлянцкай вайны ў 1579 тут адбыўся першы агляд войскаў і нарада з удзелам караля і вялікага князя Стэфана Баторыя.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага, потым Свянцянскага павета Слонімскай, з 1801 Віленскай губерні. У 1845 каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Свір-Ляскоўскі і Свір-Стацкоўскі. Станам на 1859 у Свіры было 119 будынкаў, на 1866 — 133 будынкі. У 1864 расійскія ўлады з мэтай русіфікацыі края адкрылі тут народнае вучылішча. У 1879 у мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 — спіртаачышчальная вытворчасць. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Свіры існавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-следчы ўчастак Віленскага акруговага суда, народнае вучылішча, касцёл, яўрэйская малітоўная школа, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазін, 34 крамы, 12 заезных дамоў, 14 корчмаў, 5 рэгулярных кірмашоў. У 1904 з’явіўся аднайменны фальварак.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 у мястэчку існавалі касцёл, царква, паліцэйскі пастарунак, гарадскі суд, аптэка, лячэбніца, пошта, на святы праводзіліся кірмашы.
У 1939 Свір увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам Свірскага раёна (з 12 кастрычніка 1940 цэнтр сельсавета, з 31 жніўня 1959 у Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 у Мінскай вобласці). У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1940 да 6 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 Свір атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпа[5]. 31 студзеня 2008 на аснове гарадскога пасёлка створаны аграгарадок[6].
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Свір стаў цэнтрам Свірскага сельсавета[7].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1859 — 589 чал.; 1866 — 640 чал., у тым ліку 152 каталікі, 58 старавераў, 14 праваслаўных, 6 евангелістаў, 405 іўдзеяў, 5 магаметанаў[8]; 1897 — 1686 чал. (у мястэчку і двух маёнтках)
- XX стагоддзе: 1931 — 1900 чал.; 2000 — 4383 чал.[9]
- XXI стагоддзе: 2006 — 1,3 тыс. чал.; 2016 — 909 чал.[10]; 2017 — 916 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Культура
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Адукацыя
У Свіры працуюць сярэдняя, музычная і спартыўная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі надаюць местачковыя бальніца і паліклініка.
Турызм
Атэльны комплекс «Свір» спартыўнага таварыства «Дынама»[11].
Славутасці
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — IX стагоддзе н.э.), у цэнтры пасёлка — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000452шыфр 613В000452
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (VI стагоддзе да н.э. — VII стагоддзе н.э.), на паўднёва-заходняй ускраіне пасёлка, на беразе воз. Свір, урочышча Гарадок — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000453шыфр 613В000453
- Гістарыяная забудова (XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Капліца могілкавая
- Касцёл Св. Мікалая (1649—1653, 1903—1909), вул. Савецкая, 27 — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000454шыфр 612Г000454
- Свята-Успенская царква (стараверскі храм, пач. XX ст.)
- Свята-Кірыла-Мяфодзіяўская царква (2006)
- Сінагога
-
Сядзіба (пач. XX ст.)
- Мікалаеўскі касцёл
- Гарадзішча ў цэнтры пасёлка
- Свята-Успенская царква
- Млын
- Возера Свір
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Каханоўскi Г. Гiсторыя Свiры// Нарачанская зара. — № 97 (4572). — 12 жнiўня 1976 г.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
- ↑ Решение Мядельского районного Совета депутатов от 31.01.2008 № 50 «О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки»
- ↑ Рашэнне Мінскага абласнога Савета дэпутатаў № 234 ад 28 мая 2013 г. “Аб змяненні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзела Мінскай вобласці” (руск.)
- ↑ Świr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 713.
- ↑ Вольга Князева. Свір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 261.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Свирь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Свір // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Князева В. М. Свір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 259—260. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Świr // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 713—714.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свір
- мяст. Свір на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мядзельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.