Свіслач (Асіповіцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіслач.
Сві́слач[1] (трансліт.: Svislač, руск.: Свислочь) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, пры ўтоку ракі Свіслач у Бярэзіну. Адміністрацыйны цэнтр Свіслацкага сельсавета. Насельніцтва 852 чал. (1999). Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Асіповічаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Ялізава; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Асіповічы — Клічаў і Градзянка — Сычкова. Рачная прыстань.
Гісторыя
На мяжы XI—XIII стагоддзяў на месцы цяперашняй вёскі існавала паселішча замкавага тыпу, умацаванае ровам і валам[2]. У XIV стагоддзі Свіслач зрабілася цэнтрам княства, пазней — староства. У 1506 годзе мястэчка зруйнавалі татары, а ў 1535 годзе — маскоўскія захопнікі[3].
У сярэдзіне XVI стагоддзя Свіслач перайшла ва ўладанні Гарабурдаў гербу Габданк. Каля мястэчка існаваў замак. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. У 1648 годзе Свіслач захапіў казацкі загон Г. Бута, у Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1654 года — загон І. Залатарэнкі. У 1705 годзе ў мястэчку заснавалі кляштар францысканцаў[4].
У XVIII стагоддзі мястэчка належала Завішам герба «Лебедзь». Пасля, належала Незабытоўскім герба «Любіч».[5]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Свіслач апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1812 годзе з’яўлялася асноўнай штаб-кватэрай генерала Дамброўскага. Станам на 1886 год у мястэчку было 46 двароў, 2 школы, валасная ўправа, 2 царквы, касцёл, пошта, 40 крамаў.
У 1919 годзе Свіслач увайшла ў БССР, дзе ў 1924 годзе зрабілася цэнтрам раёна (з 1931 года — цэнтр сельсавета)[6].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1886 год — 420 чал.[7][8]
- XX стагоддзе:
- 1919 год — 1897 чал. (3,4 % каталікі, 45,2 % праваслаўныя, 50,6 % яўрэі)[9]
- 1999 год — 852 чал.
Інфраструктура
У Свіслачы працуюць сярэдняя і базавая школы, дашкольная ўстанова, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Дзейнічае дзіцячы санаторый «Свіслач».
Славутасці
- Свіслацкае гарадзішча (ранні жалезны век, ранні феадалізм, VI стагоддзе да н.э. — I стагоддзе н.э., XI—XII стагоддзі) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513В000589шыфр 513В000589
- Былы дом сям’і Яцко (1911 год) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000055шыфр 513Г000055
Страчаная спадчына
- Свіслацкі замак (XII—XVII ст.)
- Касцёл і кляштар францысканцаў
- Сінагога
- Сядзіба
- Царква
Вядомыя асобы
- Пётр Фёдаравіч Яноўскі (1933—2019) — беларускі трэнер па веславанні на байдарках і каноэ, заслужаны трэнер.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 264.
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ к // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. С. 453.
- ↑ Żyskar Józefat. «Nasze kościoły: opis ilustrowany wszystkich kościołów i parafji znajdujących się na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyległych». Warszawa-Peterburg. 1913
- ↑ Саврицкий Дм. Как это было // Асіповіцкі край. — Асіповічы: 2012. — № 7 февраля.
- ↑ Свіслач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 265.
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Spis ludności na terenach administrowanych przez Zarząd Cywilny Ziem Wschodnich (grudzień 1919)
Літаратура
- Свіслач // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 266. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Свіслач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 559. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Świsłocz (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 720—721.
Спасылкі
Свіслач (Асіповіцкі раён) на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Населеныя пункты Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.