Свіслацкі сельсавет (Асіповіцкі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свіслацкі сельсавет.
Сві́слацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Свіслач.
Геаграфія
Свіслацкі сельсавет знаходзіцца ва ўсходняй частцы Асіповіцкага раёна.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Свіслацкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Свіслацкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Асіповіцкага раёна БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. 4 верасня 1940 года са складу сельсавета вылучаны рабочы пасёлак Ялізава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Ясенскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Буда, Галынка, Копча і Краснае)[1]. У 2017 годзе ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета была перададзена вёска Прыцерпа[2].
Насельніцтва
Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1737 чалавек[3], з іх 94,0 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 ноября 2017 г. № 31-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 2 снежня 2020.
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
- Свіслацкі сельсавет (Асіповіцкі раён) у картатэцы Фондавага каталога дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Бабруйскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Свіслацкага раёна (Бабруйская акруга) Катэгорыя·Сельсаветы Асіповіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.