Севастопаль
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Севастопаль (значэнні).
Севастопаль (укр.: Севастополь, руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[3], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[4].
Порт, ваенна-марская база.
Гісторыя
У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.
Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—55). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—07 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).
З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).
З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.
30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[5].
Насельніцтва
Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).
Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
Народы | 2001 г. | 1989 г. |
Рускія | 71,6 | 74,4 |
Украінцы | 22,4 | 20,7 |
Беларусы | 1,6 | 1,9 |
Татары | 0,7 | 0,3 |
Крымскія татары | 0,5 | 0,1 |
Армяне | 0,3 | 0,1 |
Яўрэі | 0,3 | 0,7 |
Помнікі
Вядомыя асобы
Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Севастопаля
- Аркадзь Цімафеевіч Аверчанка
- Анастасія Бабурава
- Валянцін Мікалаевіч Макараў (1919—1972) — лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943)[6]
- Аляксандр Патупа
- Рыгор Якаўлевіч Ліберзон (1903—1966) — урач-неўролаг. Доктар медыцынскіх навук (1941), прафесар.
Зноскі
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/southern/ Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ Федеральный закон от 21.07.2014 № 248-ФЗ “О внесении изменений в Федеральный закон “Об исчислении времени”
- ↑ Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).
- ↑ Канстытуцыя Расійскай Федэрацыі, артыкул 65 (на рускай мове)
- ↑ tass.ru
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 529.
Літаратура
- Севастопаль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Севастопаль Архівавана 12 чэрвеня 2009. — даведнік, фотагалерэя на партале Украіны (руск.)
- Партал Гасцям Севастопаля Архівавана 23 снежня 2010. — (руск.)
Катэгорыя·Населеныя пункты Балаклаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Севастопальскага гарсавета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.