Селішча (Ушацкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Селішча.
Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на аўтамабільнай дарозе Н3701 Ушачы—Зябкі. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 162 кіламетры ад Віцебска.
Гісторыя
Паводле рэвізіі Полацкага ваяводства, праведзенай у 1552 г. маршалкам Янам Кмітам і канюшым Троцкім Марцінам Падцэўскім, у Селішчах было некалькі зямельных уладанняў: «Той жа пан Іван Міхайлавіч (Зяновіч) харужы Полацкі, мае іменне айчызнае і дзедзізнае двор Селішча. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 17, а служб 11. З тых людзей прыходзяць яму дані мядовыя 6 пудоў мёду ды выгоннага і налуконнага 20 грошай. … Той жа гараднічы (Васілей Міхайлавіч [Зяновіч]) мае іменне айчызнае на імя Селішча двор. К таму двару слуг 6. Тыя слугі дзе патрэба зь лісты ездзяць. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 8, а служб 4. Тыя людзі з падводы і на работы ездзяць. … Павел, Сідар, Іван, Мікалай, Глеб, Ходат Глебавічы Эсманы маюць двор Усаю. …пры тым двары за дазваленнем яго каралеўскае міласці Жыгімонта Аўгуста мястэчка Селішча…».
У 1726 г. пабудаваны мураваны кляштар бернардзінцаў.
Пасля 2-га падзелу Рэч Паспалітая вёска ў Расійскай Імперыі. З 1878 г. у Кубліцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Уладанне А. Шырына. У 1886 г. мястэчка; вадзяны млвн, вінакурны завод, 2 крамы, карчма. На пачатку XX ст. цэнтр Селішчанскай сельскай грамады. У 1910 г. адкрыта земская школа. З 20 жніўня 1924 г. ў складзе Чэрапоўшчынскага сельсавета Ушацкага раёна Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 г. Лепельскай акругі.
У Вялікую Айчынную вайну нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў.
З 1954 па 2004 гг. — цэнтр Селішчанскага сельсавета[2]. Зараз вёска знаходзіцца ў складзе Кубліцкага сельскага Савета.
Працавала базавая школа, магазіны, комплексна-прыёмны пункт.
Насельніцтва
- 110 жыхароў, 17 двароў (1886)[3];
- 298 жыхароў, 36 двароў (1924)[3];
- 252 жыхары 54 двары (1969)[3];
- 324 жыхароў, 130 двароў (2000)
- 319 жыхароў, 135 двароў (2001)[3].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 3 двары і загубілі 14 жыхароў вёскі.
Інфраструктура
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Клуб
- Бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
- Руіны касцёла Святой Веранікі з былым кляштарам, пабудаванага ў 1726—1734 гадах.
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла партызан.
- Селішча — курганны могільнік.
Вядомыя асобы
- Сяргей Уладзіміравіч Жаваранак (нар. 1953) — беларускі ўрач-інфекцыяніст. Доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1992).
- Станіслаў Антонавіч Ярашэвіч (1889—1938) — каталіцкі святар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Літаратура
- Селішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 308. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Віталёва, В. Селішча / Валянціна Віталёва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 277. — ISBN 985-11-0214-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.