wd wp Пошук:

Сентэндрэ

Се́нтэндрэ (венг.: Szentendre) — горад на поўначы Венгрыі, у медзье Пешт, размешчаны за 20 км на паўночны захад ад Будапешта, на правым беразе Дуная. Насельніцтва на 2018 год — 26 447 чалавек.

Горад з’яўляецца важным турыстычным цэнтрам у наваколлі Будапешта, ён вядомы сваімі шматлікімі мастацкімі майстэрнямі і музеямі.

Назва

Горад названы ў гонар Святога Андрэя.

Гісторыя

У цэнтры Сентэндрэ

Мясцовасць, дзе знаходзіцца Сентэндрэ, была заселена чалавекам яшчэ 20 000 гадоў таму. Пазней тут жылі плямёны ілірыйцаў і эравіскаў. У I стагоддзі н.э. рымляне заснавалі тут ваенны лагер і крэпасць Ульцы́зія Ка́стра (Ulcisia Castra, даслоўна Воўчы лагер). У V стагоддзі тут быў важны населены пункт спачатку лангабардаў, затым авараў.

У пісьмовых крыніцах Сентэндрэ ўпершыню згадваецца ў 1009 годзе: тут на схіле знаходзіўся касцёл Святога Андрэя, вакол якога і вырас горад. Прынамсі да XIV стагоддзя ён заставаўся даволі важным цэнтрам паміж Будай і Вішэградам. Па захопе Буды туркамі ў 1541 годзе Сентэндрэ часова прыходзіць у заняпад.

Аднак калі ў 1690 годзе туркі зноў захапілі Бялград, кайзер Леапольд I надаў сербам прывілеі сяліцца ў Сентэндрэ, чым і скарысталіся 6000 чалавек. За імі ў горад пацягнуліся і эмігранты з Далмацыі, Грэцыі і Босніі. Па стане на 1720 год колькасць славян складала 88 % насельніцтва горада, большасць з якіх былі сербы. Але ў XIX стагоддзі значная колькасць сербаў вярнулася на сваю радзіму: іх колькасць у Сентэндрэ скарацілася з 45 % да 20 %. На іх месца прыйшлі венгры, дунайскія швабы і славакі.

У XX стагоддзі ідылічнае мястэчка адкрылі для сябе мастакі, музы́кі і паэты і заснавалі ў ім у 1926 годзе мастацкую калонію. З 1990-х гадоў горад стаў важным турыстычным цэнтрам.

Царква Дабравешчання ўзімку
Абраз над уваходам у Сербскую царкву

Насельніцтва

Нацыянальны склад (на 2011 год)

Рэлігійны склад

  • Каталікі — 49,3 %
  • Кальвіністы — 13,5 %
  • Лютэране — 2 %
  • Уніяты — 1,4 %
  • Іншыя хрысціяне — 1,2 %
  • Іншыя рэлігіі — 0,3 %
  • Атэісты — 16,9 %
  • Няма адказу — 15,4 %

Славутасці

Галоўная плошча з Чумной калонай
  • плошча Фё Тэр — галоўная плошча горада, з шматлікімі будынкамі ў стылях барока і ракако, царквой Дабравешчання і калонай, узведзенай у 1763 годзе, з нагоды заканчэння эпідэміі чумы.
  • Праабражэнская сербская царква (таксама вядомая як Табацкая царква), XVIII ст.
  • Бялградскі сабор
  • Царква Святога Арханёла Міхаіла (Пажаравацкая царква), XVIII ст.
  • Касцёл Святых Пятра і Паўла
  • Кандытарская Добаш

Музеі

Гарады-пабрацімы

Асобы

Галерэя

Зноскі

  1. Magyarország közigazgatási helynévkönyve, 2018. január 1., Gazetteer of Hungary, 1st January 2018KSH, 2018. Праверана 27 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be