Сенічанята
Сенічаня́та[1] (трансліт.: Sieničaniata, руск.: Сениченята) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Пачапаўскага сельсавета. Размешчана за 38 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Моўчадзь на лініі Баранавічы—Ліда.
Гісторыя
У 1909 годзе ў Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавала народнае вучылішча.
У 1921 годзе ў складзе Польшчы, у Пачапаўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы.
Насельніцтва
- 45 двароў, 265 жыхароў (1909)
- 55 дамоў, 294 жыхары (1921)
- 280 жыхароў (1959)
- 300 жыхароў (1970)
- 81 двор, 114 жыхароў (1998)
- 45 гаспадарак, 71 жыхар (2005)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Баранавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.