Скала-Падзільска
Скала-Падольская ці Скала-Падзільска[1] (укр.: Скала-Подільська) — пасёлак гарадскога тыпу ў Баршчыўскім раёне Цярнопальскай вобласці Украіны на рацэ Збруч на захадзе Падолля.
Гісторыя
- 1360-1370-я гг. — збудаваны замак. Пасля татарскага нападу ён быў адбудаваны пры садзейнічанні князёў Карыятавічаў.
- 13 чэрвеня 1395 г. — першае пісьмовае згадванне аб паселішчы — кароль Ягайла прадаставіў Спітку з Мельшціна ў валоданне падольскія замкі.
- 1395 г. — вялікі князь Вітаўт заняў Скалу пасля ўцёкаў князя Фёдара Карыятавіча
- 1443 г. — пасля пераходу Скалы пад уладу Польскай Кароны кароль Уладзіслаў III Варненчык прадаставіў гораду магдэбургскае права.
- 1515 г. — кароль Жыгімонт I Стары перадаў мястэчка ва ўласнасць камянецкаму старасці Станіславу Лянцкаронскаму
- 1518 г. — Скала атрымала права на штотыднёвыя таргі ў аўторак і летні кірмаш на свята Ушэсця Гасподняга і стала цэнтрам Скальскага староства; Жыгімонт І Стары выдаў новы прывілей, якім аднавіў магдэбургскае права для Скалы (стары быў згублены падчас войнаў).
- 1539 г. — горад пасля яго спалення валахамі атрымаў вызваленне на адзін год ад выплаты падаткаў, у прыватнасці, чынша
- 1615 г. — люстрацыя фіксуе спусташэнне горада ў выніку нападу татараў
- 1620 г. — адбіты напад на Скалу янычараў.
- 1648 г. — Скалу захапілі казацка-сялянскія атрады Багдана Хмяльніцкага
- 1657 г. — Скалу ўзялі войскі трансільванскага князя Дьёрдзя II Ракацы
- 1672 г. — Скалу заняла асманскае войска султана Мехмеда IV. Такім чынам, да 1699 г. Скала ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, а калі Падолле вярнулася да Рэчы Паспалітай, мясцовы замак страціў абароннае значэнне, і наступныя ўладальнікі (Адам Тарло з нашчадкамі) выкарыстоўвалі яго як рэзідэнцыю
- 1770 г. — Скала панесла вялікія страты ад эпідэміі чумы, у выніку якой горад спусцеў, а яго эканоміка прыйшла ў заняпад
- 1785 г. — з-за заняпаду горада Скала перакладзеная ў катэгорыю заштатных мястэчак Аўстрыі
- 1809 г. — на час перадачы Цярнопальскай акругі Расійскай імперыі ўладальнікам Скалы быў граф Станіслаў Касакоўскі. Калі Цярнопальшчына вярнулася ў склад Аўстрыі (лета 1815 г.), уладальнік мястэчка змяніўся. Ім стаў шляхціц Войцех Галухоўскі, які атрымаў у спадчыну амаль усе маёнткі Касакоўскага. Новы гаспадар не аднаўляў старую рэзідэнцыю, якая была на тэрыторыі замка, а пабудаваў новую на процілеглай, паўднёвай ускраіне горада. Каля яе ён загадаў завесці парк, які існуе да гэтага часу на плошчы амаль 26 га і налічвае звыш сотні відаў дрэў і кустоў, займаючы плошчу амаль у 26 га.
- наступнымі ўладальнікамі былі Агенор Рамуальд Галухоўскі, тройчы імператарскі намеснік Галічыны, і ягоны сын Агенор Адам Галухоўскі, міністр замежных спраў Аўстра-Венгрыі. Галухоўскія валодалі Скалой да верасня 1939 г.
- 1 лістапада 1918 г. — у Львове быў ажыццёўлены ваенны пераварот, у выніку чаго ў Галічыне (і у Скале ў прыватнасці) была ўсталяваная ўкраінская ўлада. Пачалася ўкраінска-польская вайна. У ліпені 1919 г. у доме графа Галухоўскага размяшчаўся штаб ІІ корпуса Украінскай галіцкай арміі
- 14 ліпеня 1919 г. — з балкона двухпавярховага дома на сучаснай вул. 17 верасня перад войскам выступаў Сымон Пятлюра
- 17 ліпеня 1919 г. — войскі II корпуса Украінскай галіцкай арміі перайшлі Збруч на дапамогу Украінскай Народнай Рэспублікі у барацьбе з бальшавікамі
- 20 верасня 1920 г. — Скала афіцыйна ўвайшла ў склад міжваеннай Польшчы
- 17 верасня 1939 г. — савецкія войскі перайшлі Збруч, уступілі ва ўзброеную сутычку з польскімі памежнікамі і занялі мястэчка
- 17 студзеня 1940 г. — Указам Вярхоўнага Савета УССР Скала-над-Збручам перайменавана ў Скалу-Падольскую з аднясеннем да разраду пасёлкаў гарадскога тыпу. Утвораны Скала-Падольскі раён УССР, які праіснаваў да 1959 г.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Цярнопальскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.