Скрыбаўцы (Мажэйкаўскі сельсавет)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скрыбаўцы.
Скры́баўцы[1] (трансліт.: Skrybaŭcy, руск.: Скрыбовцы) — аграгарадок у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 25 кіламетраў на паўночны ўсход ад Шчучына, 90 кіламетраў ад Гродна[2]. Чыгуначная станцыя Скрыбаўцы на лініі Масты—Ліда.
Насельніцтва
- 660 жыхароў, 250 двароў (2001)[2].
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Бібліятэка
- Бальніца і амбулаторыя
- Аптэка
- Аддзяленне сувязі
Рэлігія
Парафія Хрыста Валадара. Парафія створана ў 1407 годзе, цяперашняя капліца пабудавана ў 1993 годзе, асвечана ў 1994 годзе.
Памятныя мясціны
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 3 БелЭн, 2002
Літаратура
- Скрыбаўцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 471. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.