Шчучын
Не блытаць з Шчучын (Польшча).
Шчу́чын[2] (трансліт.: Ščučyn) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шчучынскага раёна. За 68 км на ўсход ад г. Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ражанка на лініі Ваўкавыск—Ліда. Насельніцтва 15 475 чал. (2018)[3].
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў 1-й пал. XV ст. у сувязі з заснаваннем троцкім ваяводай П. Лелюшам у паселішчы касцёла. Шчучын уваходзіў у склад Лідскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Мястэчка належала Кучукам, Кішкам, Радзівілам, Давойнам, Лімонтам. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) моцна пацярпеў.
У 1718 г. ўладальнік Шчучына Ежы Юзафовіч-Хлябніцкі зaпрacіў манахаў каталіцкага Ордэна Піяраў, якія размясціліся пры парафіяльным касцёле і адкрылі школу. У 1726 г. сейм пацвердзіў заснаванне ў Шчучыне калегіума піяраў і ўсе фундацыі яму ад Юзафовіча-Хлябіцкага і яго дачкі Тэрэзы, якая пасля смерці бацькі апекавала калегіум. Пазней піяры aтpымaлі іншыя значныя ахвяраванні, у прыватнасці ад Пацаў, Сапегаў, Друцкіх-Любецкіх і інш. Шчучынскі калегіум адносіўся да Літоўскай правінцыі ордэна піяраў і лічыўся адным са значных. Некаторы час тут працавала семінарыя для ордэнскай моладзі (ці навіцыят), дзе выкладалі нават усходнія мовы. У 1755 г. калегіум узначальваў рэктар Лукаш Расоцкі, выкладалі Кант Выкоўскі (прафесар усходніх моў і гісторыі), Юзаф Шаняўскі (тэалогія), Яўстафій Kyрoўскі (філасофія і этыка), Вінцэнт Клос (прыродазнаўчыя дысцыпліны), Юзаф Кентржынскі (логіка і метафізіка), Войцех Камароўскі (паэзія і красамоўства).
У 1761 г. Шчучын атрымаў герб. У XVIII ст. мястэчкам валодалі Сцыпіёны, Друцкія-Любецкія. У 2-й пал. 18 ст. на паўночнай ускраіне Шчучына пабудаваны палац.
У 1773—1775 гг. у Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія, якая праводзіла рэфармаванне сістэмы асветы. Шчучынская піярская навучальная ўстанова была рэарганізавана ў 3-класную падакругавую школу. У 1782—1783 гг. школа налічвала 119 вучняў, 5 настаўнікаў. У 1785—1786 гг. у школе выкладаў Станіслаў Юндзіл, пазней доктар філасофіі, прафесар бaтанікі і заалогіі Віленскага універсітэта.
З 1795 г. Шчучын у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Лідскага павета Гродзенскай губерні, з 1842 г. у Віленскай губерні.
У 1803 г. ў выніку чарговай рэарганізацыі Шчучынская школа атрымала статус 6-класнай павятовай з гімназічным курсам навук, увайшла ў Віленскую навучальную акругу. У 1832 разам з іншымі навучальнымі ўстановамі піяраў школа ў Шчучыне была закрыта.
Сярод выхаванцаў Шчучынскай школы піяраў вядомыя Ігнат Дамейка (удзельнік вызваленчага руху на Беларусі геолаг, мінеролаг, даследчык Чылі), Мацей Догель (гісторык-aрхівіст, прававед), Казімір Нарбут (мысліцель-асветнік, прадстаўнік эклектычнага кірунку ў філасофіі эпохі Асветніцтва на Беларусі і ў Літве), Ануфрый Петрашкевіч (паэт), Юліян Корсак (паэт). У 1804-06 у Шчучыне Анёл Доўгірд (філосаф, логік, пcіхoлаг) выкладаў французскую мову і фізіку.
У Першую сусветную вайну ў жніўні 1915 года Шчучын занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года ў горадзе сфармавалася Шчучынская Самаабарона — польская вайсковая арганізацыя, мэтай якой была абарона горада ад бальшавікоў. Арганізаваў яе старшы лейтэнант Баляслаў Лісоўскі[4]. Самаабарона паспяхова знішчала бальшавіцкую актыўнасць у наваколлі Шчучына. Напачатку 1919 горад быў заняты бальшавікамі, але ў той жа год яго адбілі рэгулярныя польскія войскі. 7 чэрвеня 1919 горад увайшоў у склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[5]. Летам 1920 горад занялі бальшавікі, але ўжо ў верасні яго адбілі польскія войскі. У выніку Рыжскай мірнай дамовы апынуўся ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы.
З 1921 Шчучын у складзе Польшчы, цэнтр гміны, з 1929 — цэнтр павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 г. Шчучын у складзе БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. З 1962 г. горад. У 2018 г. тэрыторыя значна пашырана за кошт суседніх вёсак.
Пасля ўсталявання ўлады саветаў ля горада быў уладкаваны грунтавы ваенны аэрадром на якім дыслакаваўся знішчальны полк, узброены самалётамі І-16. Раніцай 22 чэрвеня 1941 г. на аэрадроме была абвешчаная трывога і самалёты вылецелі на перахоп нямецкіх бамбардзіроўшчыкаў, у той дзень полк страціў 13 самалётаў, але пры гэтым знішчыў і немалую колькасць самалётаў ворага. А вось напрыканцы вайны, адсюль на бамбардзіроўку аб’ектаў у Прыбалтыцы, Венгрыі, Польшчы і Германіі вылятала авіяцыя далёкага дзеяння.
У 1945 годзе тут зноў з’явіўся полк знішчальнікаў, пазней прыбылі бамбавікі і разведчыкі — увогуле на тэрыторыі Шчучына ў розны час знаходзілася каля 20 авіяцыйных частак. Па сканчэнні вайны пачаліся работы па мадэрнізацыі аэрадрома: у 1950-ыя была пабудавана бетонная ўзлётная паласа для рэактыўных самалётаў даўжынёй 2,5 км, а пазней з’явіліся бетонныя ангары для самалётаў, хоць іх не хапала і частка самалётаў знаходзілася пад адкрытым небам. Напрыканцы 1970-ых паласу павялічылі і ўмацавалі — аэрадром стаў адносіцца да 1-ага класа, гэта азначае, што ён мог прыймаць любыя тыпы самалётаў. «Точный» (такі пазыўны меў аэрадром) прыкрываў заходнія рубяжы Саюза і лічыўся адным з самых важных на захадзе краіны, таму яго аснашчалі, асабліва ў 1970-1980-ыя гады самай сучаснай тэхнікай. Гэта: бамбардзіроўшчыкі Іл-28, бамбардзіроўшчыкі-разведчыкі Як-28, знішчальнікі МіГ-17, МіГ-19, МіГ-23, МіГ-25 і МіГ-29. Цікава, што ў напачатку 1990-ых у Шчучыне былі сканцэнтраваныя амаль усе знішчальнікі-перахватчыкі тыпу МіГ-25БМ, якія былі выраблены ў СССР.
Акрамя, уласна аэрадрома, у канцы 1970-ых у некалькіх кіламетрах ад Шчучына быў пабудаваны аб’ект пад назвай «Бункер-77» (пазыўны «Сеньёр») — запасны камандны пункт 95-ай авіядывізіі, разлічаны на знаходжанне камандавання падчас ваенных дзеянняў. Пункт, схаваны пад пагоркам і сыходзіць на некалькі паверхаў уніз. Камандны пункт быў абсталяваны магутным кампутарам, да таго ж мог вытрымаць непрамы ядзерны ўдар. Таксама за горадам размяшчалася 3363-яя рухомая рамонтна-тэхнічная база па захоўванні і ўтрыманні ядзернай зброі (па іншаму гарнізон «Дальний»), штат якой налічваў пад 200 вайскоўцаў, у базы былі ядзерныя сховішчы для атамных авіябомб, зборныя цэха ракет, штаб, вузел сувязі і іншыя памяшканні. На пераломе 1980 — 1990-ых сховішча было перапоўнена, бо сюды дастаўляліся ядзерныя боепрыпасы з былых краін сацыялістычнага лагера. Усе гэтыя аб’екты ахоўваліся некалькімі зенітна-ракетнымі часткамі.
Было пабудавана нямала новых будынкаў, у тым ліку закрыты ваенны гарадок з дамамі для афіцэраў, казармамі для салдат, сталовай, лазняй, крамай і дзіцячым садам. Ваенны гарнізон даваў гораду каля 500 працоўных месцаў, мясцовыя дзяўчыны часта выходзілі замуж за лётчыкаў, а многія шчучынскія хлопцы адпраўляліся паступаць у вайсковыя вучылішча і некаторыя з іх пасля працавалі на авіябазе.
У 1950-1960-ыя гады, калі адносіны паміж Захадам і СССР былі дрэннымі, — лётчыкі часта выляталі па трывозе. Авіяцыйная катастрофа адбылася 19 красавіка 1973 года. У 18:30 Як-28Р з бартавым нумарам 17 капітана А. М. Велігуры пачаў разбег, а праз некалькі хвілін за 17 кіламетраў ад аэрадрома пад вёскай Дашкоўцы рухнуў. Жывых не было. Камісія па раследванню катастрофы на чале з Героем Савецкага Саюза Леанідам Бядой прыйшла да высновы, што праблемы пачаліся на 70 секундзе пасля пад’ёму — самалёт выйшаў з-пад кантролю. У апошні момант капітан Велігура адвярнуў самалёт ад вёскі Дашкоўцы — уратавацца, зразумела шансаў у яго не было. А вось штурман — Юрый Захаравіч Бокаў, пасля адвароту ад вёскі, паспрабаваў катапультавацца — але было ўжо запозна. Жыхары вёскі не забылі лётчыкаў і паставілі ім помнік, а цэнтральнай вуліцы далі імя Анатоля Велігуры.
Падчас перабудовы пачалося скарачэнне ўзброенных сіл, і 95-ая авіядывізія, якая базіравалася тут была расфарміравана, а яе самалёты пачалі «піліць» на метал. Аэрадром і ўсе астатнія аб’екты з часам былі закінуты і часткова падвяргнуліся разграбленню. Ангары былі аддадзены пад склады, а дыспетчарская была ператворана ў конны двор.
У 2000-я частка ўзлётнай паласы была расчышчана і пачаліся палёты лёгкаматорнай авіяцыі, а былы камандны пункт — «Бункер-77» адкрылі для турыстаў.
- Горад на старых здымках
- Рынкавая плошча з вежай
- Палац
- Касцёл і калегіум піяраў
- Калегіум піяраў
- Касцёл і царква
- Царква
- Вуліца
- Сінагога
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1829 год — 190 чал., у тым ліку 70 хрысціян і 120 іўдзеяў[6]; 1833 год — 327 чал.[7]; 1860 год — 570 чал.[8]; 1863 год — 575 чал.; 1866 год — 1 088 чал.[9][10]; 1897 год — 1 742 чал.[10], у тым ліку 1 356 іўдзеяў
- XX стагоддзе: 1905 год — 3 815 чал.; 1921 год — 1 539 чал.[10]; 1940 год — 3,5 тыс. чал.[11]; 1959 год — 6,5 тыс. чал.[10]; 1970 год — 10,3 тыс. чал.[10]; 1991 год — 14,4 тыс. чал.[12]
- XXI стагоддзе: 2002 год — 16,3 тыс. чал.; 2006 год — 15,8 тыс. чал.; 2009 год — 15 042 чал. (перапіс)[13]; 2016 год — 15 538 чал.[14]; 2017 год — 15 511 чал.[3]; 2018 год — 15 475 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы машынабудавання — ААТ «Аўтапровад», прадпрыемствы сельскагаспадарчага і трактарнага машынабудавання, харчовай прамысловасці, гандлю. Гасцініцы «Паўлінка», «Элен» і інш.
Адукацыя і культура
У Шчучыне працуюць дзяржаўная гімназія і 3 сярэднія школы, 6 дашкольных устаноў.
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, 2 дамы культуры. У верасні 2015 г. у Шчучыне прайшоў ХХІІ Дзень беларускага пісьменства, які стаў нагодай для рамонту і абнаўлення шэрагу ўстаноў культуры, адкрыцця новай кнігарні. Быў урачыста адчынены для наведвальнікаў адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх .
Музей баявой славы (у будынку ПТВ № 198).
Мас-медыя
Выдаецца раённая газета «Дзянніца». Існуе шэраг сайтаў, прысвечаных гораду. У тым ліку і Instagram-акаўнт горада @shchuchin.
Славутасці
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Ешыбот (XIX ст.)
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
- Касцёл Святой Тэрэзы і кляштар піяраў (XVIII ст., 1826—1829) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000714шыфр 412Г000714
- Палац Друцкіх-Любецкіх (XVIII ст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000610шыфр 412Г000610
- Царква Святога Міхаіла Арханёла (1863) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413Г000715шыфр 413Г000715
- Закінуты савецкі вайсковы аэрадром «Точный»
- Помнікі: А. Пашкевіч (Цётцы)
Шчучын уваходзіць у турыстычна-экскурсійны маршрут «Літаратурныя прагулкі над Нёманам»[15]. Працуе музейны пакой у будынку Палаца творчасці дзяцей і моладзі, музей народных рамёстваў у раённым цэнтры культуры, Народны музей баявой славы (у будынку сярэдняй школы № 1) і музей Вялікай Айчыннай вайны (у будынку Шчучынскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя).
Страчаная спадчына
-
Сінагога (XVII/XVIII ст.)
- Краявіды Шчучына
- Касцёл
- Кляштар піяраў
- Капліца на каталіцкіх могілках
- Будынак лясніцтва
- Царква
- Старая забудова ля плошчы Свабоды
- Гатэль «Паўлінка»
- Гасцініца “Уют”
- Палац князёў Друцкіх-Любецкіх
- Возера Рукатворнае
- Раённы дом культуры горада Шчучына
Вядомыя асобы
- Дзмітрый Агіцкі (1908—1994) — прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі, пахаваны ў Шчучыне.
- Лідзія Арабей (1925—2005) — пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Даследчыца творчасці А. Пашкевіч (Цёткі). Жыла ў Шчучыне ў 1942—44 гадах.
- Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (нар. 1955) — беларускі вучоны, прафесар. Доктар ветэрынарных навук (2001). Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Мойшэ Глэмбоцкі[ru] (Бэн-Элізэр) (1882—1944) — яўрэйскі публіцыст, перакладчык, журналіст, нарадзіўся ў Шчучыне.
- Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. 1970) — беларускі гісторык, краязнаўца, кандыдат культуралогіі, загадчык кафедры турызму і культурнай спадчыны Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аўтар звыш 200 навуковых і навукова-папулярных работ. Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Францішак Ксаверый Друцкі-Любецкі (1778—1846) — князь, расійскі і польскі дзяржаўны дзеяч, уладальнік Шчучына, фінансіст і прадпрымальнік, адзін з ініцыятараў будаўніцтва Аўгустоўскага канала.
- Вітольд Ждановіч (1923—2008) — польскі вучоны-фізік, адзін з піянераў фотавальтаікі ў Польшчы, прафесар Уроцлаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, нарадзіўся ў Шчучыне.
- Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 1967) — беларускі палітык. Нарадзілася ў Шчучыне.
- Аляксандр Фёдаравіч Макарчыкаў (нар. 1964) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (2009). Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 1968) — беларускі палітык. Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Яўген Назарэвіч (нар. 1981) — беларускі спартсмен-гіравік, уладальнік звыш 10 рэкордаў Гінэса. Нарадзіўся ў Шчучыне.
- Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 1955) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997), нарадзіўся ў Шчучыне.
- Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1954) — беларускі артыст балета.
- Фелікс Іванавіч Стацкевіч (1879—1967) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, нарадзіўся ў Шчучыне.
- Таццяна Анатольеўна Харытонава (нар. 1961) — расійская пісьменніца. Нарадзілася ў Шчучыне.
- Віталь Аляксеевіч Цыганкоў (нар. 1969) — беларускі журналіст, сузаснавальнік інфармагенцтва «БелаПАН». Нарадзіўся ў Шчучыне.
Гл. таксама
Заўвагі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Lech Wyszczelski: Wstępna faza walk. W: Lech Wyszczelski: Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. Warszawa: Bellona, 2010, ss. 47-48. ISBN 978-83-11-11934-5.
- ↑ Dz. Urz. ZCZW z 1919 r. Nr 5, poz. 41
- ↑ Іна Соркіна. Мястэчкі Лідскага ўезда ў XIX — пачатку ХХ ст. // Ліда і Лідчына: да 685-годдзя з дня заснавання горада: матэрыялы рэспуб. навук.-практ. канф., (Ліда, 3 кастр. 2008 г.) / рэдкал.: Худык А. П. (гал. рэд.). — Ліда, 2008.
- ↑ Шчучын // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Szczuczyn // Rouba N. Przewodnik po Litwe i Białejrusi. — Wilno, 1909.
- ↑ Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864.
- 1 2 3 4 5 Расціслаў Баравы, Уладзімір Мальцаў. Шчучын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.
- ↑ Щучин // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Перепись населения — 2009. Гродненская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Щучин // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
Літаратура
- Данскіх, С. Наш Шчучын. — Гродна, 2001. — 207 с.
- Данскіх, С. Стагоддзі і падзеі Шчучынскай зямлі. — Баранавічы, 2007. — 251 с.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шчучынскага раёна. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2001.— 592 с.: іл. ISBN 985-11-0218-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1993. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 3. Województwo trockie, Księstwo Żmudzkie, Inflanty Polskie, Księstwo Kurlandzkie. — 413 s.
- Szczuczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 864—865.
- Лаўрэш Леанід. Шчучыншчына // Наша Слова. № 4 (1519), 27 студзеня 2021. // на pawet.net
- https://news.tut.by/society/460690.html
- https://www.sb.by/articles/ogromnoe-nebo-odno-na-dvoikh-2.html
- Ю.Тамковіч «Трагедыя над Шчучынам» («Наша гісторыя» (6(23)-2020)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шчучын
- Геаграфічныя звесткі па тэме Шчучын на OpenStreetMap
- Афіцыйная старонка райвыканкама
- Інтэрнэт-версія газеты «Дзянніца»
- Прагноз надвор’я ў г. Шчучын
- г. Шчучын на Radzima.org
- Сайт Ордэна Піяраў у Беларусі
- Партал Щучин-инфо
- Фотаздымкі горада Шчучын
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Бурабайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Граеўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Жмэрынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кагарлыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1850 годзе Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Шчучынскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя·Раёны Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1964 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1969 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гродзенскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Шчучынскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.