Слабада (Крупскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабада.
Слабада́[1] (трансліт.: Slabada, руск.: Слобода) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Гісторыя
Назва паходзіць ад пасялення, якое часова было вызвалена ад уплаты павіннасцей. Вядома з 1699 г. як “Чырвоная Слабада”. Адносілася да Баброўскага маёнтка, уладанне Бенедыкта Сапегі. У 1772 г. ў вёсцы 4 двары, належала шляхціцу Рашкоўскаму. З 1793 г. ў складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У пачатку 20 ст. 36 двароў, 215 жыхароў. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў складе Чарэйскага, з 1931 г. — Крупскага раёнаў. У 1930-я гады створаны калгас “Светлая зара”. У 1941 г. ў вёсцы 54 двары, 286 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 16 чалавек, вёска была часткова спалена, знішчаны 3 мірныя жыхары. Пасля вайны вёска — цэнтр саўгаса, потым — калгаса “Слабада”. Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсавета[4], да 28 мая 2013 года — у склад Абчугскага сельсавета[5].
Насельніцтва
На 01.01.1998 г. 75 двароў, 190 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кра́сная Слабада́
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.