Слабадскі сельсавет (Брагінскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабадскі сельсавет. Слабадскі́ сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Выграбная Слабада.
Утвораны 12 лістапада 1966 года ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Выграбная Слабада, у складзе 5 населеных пунктаў (Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Нежыхаў і Пучын), якія ўваходзілі ў склад Савіцкага сельсавета[1]. 8 студзеня 1987 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Савіцкага сельсавета[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў: вёскі Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Нежыхаў і Пучын.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.