Савіцкі сельсавет (Брагінскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Савіцкі сельсавет. Са́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Савічы.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года перададзены ў склад Брагінскага раёна, тады ж да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Грушанскага і Пучынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Брагінскага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Выграбна-Слабадскога сельсавета[1]. 12 лістапада 1966 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сцепаноўскага сельсавета (3 населеныя пункты: Новы Сцепаноў, Перасяцінец і Стары Сцепаноў), з часткі сельсавета (5 населеных пунктаў: Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Нежыхаў і Пучын) утвораны Слабадскі сельсавет[2]. 8 студзеня 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Піркаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Ляды, Піркі, Сувіды і Чэрнеў) і Слабадскога (5 населеных пунктаў: вёскі Выграбная Слабада, Вярховая Слабада, Жэрднае, Нежыхаў і Пучын) сельсаветаў, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грушнае. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Чамярыскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Новая Грэбля, Новыя Хракавічы, Старыя Хракавічы, пасёлкі Калінінскі і Ленінскі), сельсавет перайменаваны ў Хракавіцкі[3].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.