Выграбная Слабада
Вы́грабная Слабада́[1] (трансліт.: Vyhrabnaja Slabada, руск.: Выгребная Слобода) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.
Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (136 сем’яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 32 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 160 км ад Гомеля.
На тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.
Водная сістэма
На захадзе сетка меліярацыйных каналаў, у іх ліку Слабадскі канал.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска Выграбная ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 годзе ў Савіцскай воласці.
З 30 снежня 1927 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Выграбна-Слабадскога сельсавета Брагінскага раёна Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. У 1920-е года дзейнічала школа. У 1929 годзе арганізаваны калгасы «Выграбная Слабада» і «Юны Ленінец», працавалі гамарня, 2 вятракі (з 1902 г. і з 1927 г.), конная крупадрабілка. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у мая 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 30 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 48 жыхароў вёскі. Была цэнтрам саўгаса «Слабадскі». Месцаваліся васьмігадовая школа, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама. З 12 лістапада 1966 года да 8 студзеня 1987 года цэнтр Слабадскога сельсавета[3][4].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — жыхароў няма.
Дынаміка
- 1850 год — 13 двароў.
- 1908 год — 35 двароў, 264 жыхара.
- 1940 год — 73 двары, 274 жыхара.
- 1959 год −141 жыхар (паводле перапісу).
- 1986 год — жыхары (136 сем’яў) пераселены.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.